BE RU EN

Баевікі ўтрымліваюць у палоне начальніка Краматорскага гараддзела міліцыі

  • 22.04.2014, 10:25

Сепаратысты ўтрымліваюць начальніка Краматорскага гараддзела міліцыі Віталя Калупая.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы міліцыі ў Данецкай вобласці, перадае РБК.

"Па наяўнай інфармацыі палкоўнік міліцыі Віталь Калупай утрымліваецца актывістамі супраць сваёй волі", - адзначаецца ў паведамленні.

Паводле паведамлення 21 красавіка ўвечары ў памяшканне Краматорскага гараддзела міліцыі зайшлі 7 узброеных асоб у масках. Невядомыя з аўтаматычнай зброяй назваліся прыхільнікамі "Данецкай народнай рэспублікі". Нейкіх патрабаванняў яны не вылучалі, працы міліцыі не перашкаджалі. Начальнік гарадскога аддзела міліцыі, як адзначаецца, выехаў з групай актывістаў для правядзення перамоваў у Славянск.

Нагадаем, у Краматорскім гараддзеле міліцыі па стане на раніцу аўторка знаходзяцца невядомыя ўзброеныя людзі.

Апошнія навіны