BE RU EN

СБУ канфіскавала 12 тон баявых патронаў замежнай вытворчасці

  • 22.04.2014, 10:12

Служба бяспекі Украіны канфіскавала з незаконнага абароту больш за 1 мільён патронаў замежнай вытворчасці агульнай вагой 12 тон.

Устаноўлена, што ў канцы студзеня боепрыпасы паступілі на адрас аднаго са сталічных таварыстваў і былі задэклараваныя як «боепрыпасы паляўнічай наразной зброі цэнтральнага бою». Аднак, згодна з заключэннем спецыяліста, гэтыя патроны прызначаныя для стральбы з баявой зброі, паведамілі Цензор.НЕТ у прэс-службе СБУ.

На падставе пастановы Шаўчэнкаўскага раённага суда Кіева супрацоўнікі СБУ канфіскавалі патроны падчас ператрусу складскога памяшкання фірмы.

Галоўным следчым упраўленнем СБ Украіны распачатае дасудовае расследаванне ў крымінальнай вытворчасці па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч.1 арт.201 (кантрабанда) Крымінальнага кодэкса Украіны.

Апошнія навіны