BE RU EN

СБУ ў Данецкай вобласці ўзначаліў беларус

  • 21.04.2014, 21:26

Аляксандр Турчынаў прызначыў начальнікам Управы Службы бяспекі Ўкраіны ў Данецкай вобласці Валерыя Рудніцкага.

Тэкст адпаведнага ўказа размешчаны на афіцыйным сайце выканаўцы абавязкаў прэзідэнта краіны. Раней Аляксандр Турчынаў вызваліў Валерыя Іванава ад пасады начальніка СБУ ў Данецкай вобласці.

Валерый Рудніцкі нарадзіўся 27 верасня 1962 года ў Менску. Скончыў Арджанікідзаўскую вышэйшэйшую вайскова камандную вучэльню. Ва Унутраных войсках праходзіць службу з 1979 года. У чэрвені 2012 года прызначаны першым намеснікам начальніка Галоўнай управы - камандуючага Унутранымі войскамі МУС Украіны.

Апошнія навіны