BE RU EN

ААН: Правядзенне выбараў у Сірыі немагчымае

  • 21.04.2014, 21:21

Прэзідэнцкія выбары супярэчаць дамоўленасцям аб Сірыі, укладзеным у Жэнэве ў 2013 годзе.

Пра гэта заявіў сёння журналістам афіцыйны прадстаўнік генэральнага сакратара ААН Стэфан Дужарык, паведамляе ІТАР-ТАСС. «Гэта супярэчыць літары і духу Жэнэўскага камюніке», - сказаў ён.

Паводле ягоных слоў, запланаваныя на 3 чэрвеня выбары не адпавядаюць пагадненням паміж кіраўнікамі МЗС пяці краін - сталых чальцоў РБ ААН, а таксама некаторых суседніх з Сірыяй краін. «Правядзенне выбараў у цяперашніх абставінах падчас доўжанага канфлікту і масавых перасоўванняў (насельніцтва) прычыніць шкоду палітычнаму працэсу і нашкодзіць перспектывам палітычнага ўрэгулявання, у якім так пільна мае патрэбу гэтая краіна», - сказаў Дужарык.

Як абвясціў маршалак Народнай Рады Сірыі Мухамэд Джыхад аль-Ляхам, прэзідэнцкія выбары ў краіне пройдуць 3 чэрвеня.

Апошнія навіны