BE RU EN

Кіраўніка Дэпартамента ветнагляду звольнілі за «правіну»

  • 21.04.2014, 19:54

Васіль Жукаў будзе вызвалены ад пасады дырэктара дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча Беларусі.

Такі пункт змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў №371 ад 18 красавіка гэтага года.

"Вызваліць Жукава Васіля Патапавіча ад пасады дырэктара дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі ў сувязі з учыненнем правіны, несумяшчальнай са знаходжаннем на дзяржаўнай службе", - загадана ў дакуменце.

У Мінсельгасхарчы Беларусі ўдакладнілі, што ўказаная правіна не тычыцца працы, якую Васіль Жукаў выконваў ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі.

Васіль Жукаў некалькі гадоў таму працаваў дырэктарам ААТ "Белэнэргаснабкамплект". Следчы камітэт пачаў крымінальную справу ў дачыненні да яго - былы кіраўнік прадпрыемства быў абвінавачаны ў перавышэнні службовых паўнамоцтваў.

Апошнія навіны