BE RU EN

На будынак Меджліса вярнулі ўкраінскі сцяг

  • 21.04.2014, 18:19

На будынак Меджліса крымска-татарскага народа вярнулі ўкраінскі сцяг.

Пра гэта УНП паведамілі ў Меджлісе.

Сёння а 11.00 блізу 40 прадстаўнікоў «самаабароны Крыму» прыехалі на аўтобусе і, «паставіўшы лесвіцу, знялі ўкраінскі сцяг і зламалі яго». Падчас нападу ў будынку Меджліса былі толькі жанчыны, якія аказалі супраціў.

«Цяпер там (на будынку Меджліса) зноў ўкраінскі сцяг», - адзначыў прадстаўнік Меджліса.

Паводле інфармацыі СМІ, у выніку нападу на Меджліс пацярпелі тры жанчыны: вахцёрка Задзіе Саліева, прэс-сакратарка Лілія Муслімава і галоўная бухгалтарка аднаго з фондаў Марлена Сейтасанава.

Апошнія навіны