BE RU EN

БЧ узгадніла рух цягнікоў у Крым

  • 21.04.2014, 16:24

Чыгункі Беларусі, Украіны і Расеі ўзгаднілі летні графік руху цягнікоў у Крым праз тэрыторыю Украіны.

Ён пачне дзейнічаць з 1 чэрвеня, паведамляе РІА «Новости» са спасылкай на прадстаўніка РЖД.

Узгоднена 25 нітак графіка (тэхналогія руху цягнікоў з узгодненым часам адпраўлення і прыбыцця) праз Джанкой на 36 зносінаў: 11 - расейскіх, 4 - крымскіх, 2 - беларускіх, 8 - украінскіх. Будзе ўзгоднена дадаткова яшчэ шэсць нітак. Яшчэ сем нітак графіка - праз Армянск: 5 - украінскіх, 2 - беларускіх.

На працягу гэтага тыдня будуць узгадняць усе астатнія маршруты цягнікоў праз Украіну.

Апошнія навіны