BE RU EN

Тымчук: На Данбасе рыхтуюцца новыя правакацыі

  • 21.04.2014, 16:11

Экстрэмісты на Данбасе рыхтуюцца да здзяйснення новых правакацый, накіраваных на далейшую дэстабілізацыю сітуацыі ў рэгіёне.

Пра гэта кіраўнік цэнтра ваенна-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук напісаў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама ўпраўленняў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам.

У адказ улады Украіны прынялі рашэнне аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку.

Ноччу 20 красавіка ў горадзе Славянску Данецкай вобласці, які захоплены тэрарыстамі, была арганізаваная чарговая правакацыя. Каля 3:00 на блокпосце паміж дзвюма групамі грамадзян узнікла ўзброеная сутычка. У выніку гэтага, загінулі, па розных дадзеных, ад аднаго да трох чалавек. Тэрарысты выкарыстоўвалі правакацыю для просьбы да Пуціна аб увядзенні войскаў ва Усходнюю Украіну.

Апошнія навіны