BE RU EN

Каля АЭС «Фукусіма 1» адбыўся землятрус

  • 21.04.2014, 15:08

Серыя падземных штуршкоў магнітудай да 4,5 адбылася ў прэфектуры Фукусіма ў Японіі.

Інфармацыі пра пагрозу атамнай электрастанцыі няма, перадае ІТАР-ТАСС.

Ачаг землятрусу знаходзіўся на глыбіні 20 кіламетраў, паведамляе мэтэаралягічнае ўпраўленне Японіі. Пагрозы цунамі абвешчана не было, інфармацыі пра пацярпелых або разбурэнні не паступала.

У агульнай колькасці было зарэгістравана пяць падземных штуршкоў. Ад кампаніі-аператара TEPCO трывожных паведамленняў адносна АЭС «Фукусіма-1» пасля землятрусу пакуль не паступала.

Апошнія навіны