BE RU EN

Партрэт Пуціна нанясуць на манеты

  • 21.04.2014, 15:06

Манеты будуць памерам з далонь, а іх вага складзе 1 кілаграм.

Іх выпусціць зброевая майстэрня са Златавуста (Чэлябінская вобласць). Яна прыступіла да вырабу памятных манет, прысвечаных далучэнню Крыма да Расеі. На аверсе кожнай з манет будзе намаляваны барэльеф Уладзіміра Пуціна, паведамляе РІА «Новости» са спасылкай на прэс-службу прадпрыемства.

Майстэрня мастацкай зброі «Арт-Грані» ўжо 15 гадоў адлюстроўвае на высакародным метале вялікія даты, падзеі і сучасных герояў.

«У гонар далучэння Крыма да Расеі майстры прыступілі да выпуску серыі памятных манет вагай 1 кілаграм і памерам з далонь. Калекцыя «Крым-2014» будзе складацца з 25 срэбных і пазалочаных манет. Першая будзе гатовая ўжо ў сераду», - распавёў суразмоўца агенцтва.

Апошнія навіны