BE RU EN

Пажар на «Гомельдрэве»: гарэла фанерна-запалкавая фабрыка

  • 21.04.2014, 12:20

Пацярпелых няма.

Пра пажар паведаміла прэс-служба МНС.

«19.04.2014 у 11:26 у цэнтр аператыўнага кіравання Гомельскага гарадскога аддзела МНС паступіла паведамленне пра тое, што з боку фанерна-запалкавай фабрыкі ідзе дым. Калі праз 7 хвілін да месца выкліку на фанерна-запалкавую фабрыку ААТ «Гомельдрэў» прыбылі падраздзяленні МНС, на месцы знаходзілася добраахвотная пажарная дружына прадпрыемства», - гаворыцца ў паведамленні.

Гарэў дах фанернага цэха, які не эксплуатуецца. З сакавіка 2014 года генеральным падрадчыкам на будынку выконваюцца работы па ўкладцы мяккага даху.

У выніку пажару пашкоджаны дах на плошчы 20 квадратных метраў. На момант узнікнення пажару людзей у цэху не было. Пацярпелых няма. Хуткае прыбыццё добраахвотнікаў і зладжаныя дзеянні ратавальнікаў дазволілі мінімізаваць шкоду ад агню.

Як мяркуецца, прычына пажару - парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі пры правядзенні агнявых работ.

Апошнія навіны