BE RU EN

Памёр акцёр Аляксандр Лянькоў

  • 21.04.2014, 11:28

Народны артыст Расеі Аляксандр Лянькоў памёр у ноч на панядзелак на 71-м годзе жыцця ў адной з маскоўскіх бальніц.

Пра гэта паведамілі ў панядзелак "Інтэрфаксу" ў бальніцы.

"Лянькоў памёр пасля цяжкай працяглай хваробы", - заявіў прадстаўнік клінікі.

Лянькоў нарадзіўся 17 траўня 1943 года ў Тамбоўскай вобласці. У 1965 годзе скончыў студыю пры Тэатры ім. Массавета і быў прыняты ў трупу тэатра. З тых часоў заставаўся акцёрам гэтага калектыву.

Шмат здымаўся ў кіно. Сыграў у такіх карцінах, як "Дайце кнігу скаргаў", "Ключы ад неба", "Зімовая вішня", "Маленькая Вера" і інш.

Апошнія навіны