BE RU EN

КДБ не каментуе зварот «баевікоў з Гродна»

  • 21.04.2014, 11:19

Прэс-служба Камітэта дзяржаўнай бяспекі адмовілася каментаваць відэазварот нейкага атрада «Віхор» з Гродна.

Учора ў інтэрнэце быў распаўсюджаны ролік са зваротам «беларускіх партызан з Гродна», на якім узброеныя людзі ў камуфляжы выказалі салідарнасць з украінскімі сепаратыстамі. Калі ролік сапраўды здымаўся ў Беларусі, гэта значыць, што, магчыма, у краіне з'явіліся незаконныя ўзброеныя фармаванні. Як на гэта рэагуюць сілавікі?

Ва Упраўленні КДБ па Гродзенскай вобласці карэспандэнту «Нашай Нiвы» параілі звяртацца ў цэнтральны апарат: «Мы даем туды ўсю інфармацыю, там фармуюцца зводкі».

Але прэс-служба Камітэта дзяржаўнай бяспекі пакінула пытанне без адказу. Кіраўнік прэс-службы КДБ Артур Стрэх на пытанне, ці вядома КДБ пра відэаролік і ці правяраецца інфармацыя, адказаў: «Гэта будзе ўжо каментар, а мы не даем каментароў па гэтым пытанні. Калі інфармацыя з'явіцца, мы будзем інфармаваць грамадскасць ва ўстаноўленым парадку».

Апошнія навіны