BE RU EN

#ВізітоўкаЯраша абзавялася сайтам

  • 21.04.2014, 11:07

У сетцы з'явіўся сайт, прысвечаны візітоўцы лідара «Правага сектара», якую нібыта знайшлі ў спаленым аўтамабілі «невядомых баевікоў».

Сайт знаходзіцца па адрасе vizitkayarosha.com.ua.

Нагадаем, паведамленне расейскіх СМІ пра тое, што ў спаленым аўтамабілі невядомых баевікоў, якія напалі ў ноч на нядзелю на «мірны» прарасейскі блокпост на ўскраіне Славянска, ацалеў пачак візітных картак лідара «Правага сектара» Дзмітрыя Яраша, узарвала інтэрнэт.

Дзіўны напад на блокпост не застаўся незаўважаным у асяроддзі блогераў. У сацыяльных сетках з'явіўся спецыяльны хэштэг #ВізітоўкаЯраша, які імкліва ўвайшоў у сусветныя трэнды «Твітэра».

Апошнія навіны