BE RU EN

Маршруткі Віцебска ездзяць пад расейскімі сцягамі

  • 21.04.2014, 10:37

У грамадскім транспарце Віцебска заўважаныя сцяжкі суседняй дзяржавы.

Пра гэта піша партал westki.info.

Здымак зроблены ў маршрутцы, якая належыць прыватнаму прадпрыемству «Арбіта-Максімум». «Вядома, маршрутка прыватная, і можа хадзіць пад любым сцягам, але за краіну крыўдна. Людзі выбіраюць нават не афіцыйны дзяржаўны сцяг, а сцяг суседняй дзяржавы», - піша выданне.

Незадоўга да гэтага невядомыя асобы, якія прыкідваліся глуханямымі, раздавалі расейскія сцяжкі ў Віцебску.

Апошнія навіны