BE RU EN

Японскія банкі адмаўляюцца ад здзелак з кампаніямі РФ з-за Украіны

  • 21.04.2014, 10:01

Японскія банкі адмаўляюцца ад здзелак з расейскімі кампаніямі, баючыся ўвядзення Захадам новых санкцый.

Пра гэта піша Financial Times.

Найбуйнейшыя банкі Японіі - Sumitomo Mitsui Banking Corporation і Bank of Tokyo-Mitsubishi UFJ - у апошнія тыдні адмовіліся ад працы з расейскімі кліентамі, паведамілі крыніцы FT. «Японцы больш асцярожныя, чым хто-небудзь іншы», - адзначыў высокапастаўлены прадстаўнік маскоўскага банка. Самі фінансавыя інстытуты гэтую інфармацыю не каментуюць, піша сайт banki.ru.

Прадстаўнік аднаго з японскіх банкаў адзначыў, што такія дзеянні звязаныя не з інструкцыямі палітыкаў, а з пагрозай пацярпець ад палітычнага канфлікту вакол сітуацыі ва Украіне. «Яны (банкіры) не хочуць быць аштрафаванымі за якія-небудзь парушэнні», - кажа ён.

Па словах прадстаўніка расейскага дзяржбанка, амерыканскія фінансавыя інстытуты таксама не імкнуцца фінансаваць расейскі бізнес.

Апошнія навіны