BE RU EN

Радаслаў Сікорскі: Беларусі трэба баяцца планаў Крамля

  • 21.04.2014, 9:59

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі лічыць, што грамадзянам Беларусі варта баяцца агрэсіі з боку Расеі.

Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю The Washington Post (пераклад - ИноСМИ).

«Расея абвясціла сябе рэвізіянісцкай дзяржавай, гатовай парушыць палітычны і прававы кансэнсус, які ўстанавіўся пасля Другой сусветнай і халоднай войнаў. Менавіта таму мы ўсе адчуваем такі неспакой. Найбольшыя асцярогі ў сувязі з заявамі Крамля павінны адчуваць тыя краіны, у якіх пражываюць шматлікія рускія супольнасці. Гэта Казахстан, Беларусь і, зразумела, Латвія. Аднак першае, што мы зараз павінны зрабіць, гэта крытычна перагледзець сітуацыю з бяспекай у Еўропе і адмовіцца ад постмадэрнісцкай ілюзіі аб немагчымасці любых канфліктаў», - заявіў Радаслаў Сікорскі.

Міністр замежных спраў нагадаў, што Уладзімір Пуцін і раней казаў пра свае захопніцкія планы.

«На саміце НАТА ў Будапешце ў 2008 годзе прэзідэнт Пуцін выступіў з прамовай, у якой ён назваў Украіну дзяржавай, штучна створанай з асобных тэрыторый іншых краін. Акрамя таго, мы атрымалі ліст ад памочніка спікера Дзяржаўнай Думы Уладзіміра Жырыноўскага, які прапанаваў Польшчы забраць пяць абласцей Украіны. Ён адправіў падобныя лісты Венгрыі і Румыніі, зрабіўшы ім падобныя прапановы», - сказаў ён.

Апошнія навіны