BE RU EN

«Квартал 95»: Правы рускамоўных на Марсе абмяжоўваюць

  • 21.04.2014, 8:15

Серыю гумарыстычнага мультфільма «Казачная Русь» прысвяцілі канфлікту паміж Расеяй і Украінай.

Паводле сюжэту, на Марсе выявілі рускамоўных грамадзян, якіх «прыгнятаюць і абмяжоўваюць у правах». Героі серыі, якія нагадваюць Уладзіміра Пуціна і Віктара Януковіча, абмяркоўваюць адпраўку «турыстаў» на Чырвоную планету.

Відэа мультфільма выкладзена на сэрвісе YouTube.

Анімацыйны серыял, прысвечаны палітычнаму жыццю суседняй краіны, рыхтуе студыя «Квартал 95». Першыя яго часткі выйшлі ў эфір два гады таму. Галоўнымі героямі фільма з'яўляюцца ўкраінскія палітыкі і грамадскія дзеячы, аднак у апошніх серыях былі заўважаныя і знаёмыя ўсім беларусам персанажы - дыктатар Лукашэнка і яго сын.

Апошнія навіны