BE RU EN

СБУ: Да правакацыі ў Славянску датычныя афіцэры ГРУ

  • 20.04.2014, 18:19

Мінулай ноччу ў Славянску не было ніякіх арганізацый, акрамя дыверсантаў і крымінальнікаў, якіх узбройваюць расейскія афіцэры.

Узброеныя правапарушальнікі і дыверсанты, якія тэрарызуюць мясцовае насельніцтва Славянска, у ноч з 19 на 20 красавіка звярнуліся да цынічнай правакацыі.

Пра гэта гаворыцца ў заяве Службы бяспекі Украіны, апублікаванай на афіцыйным сайцеведамства.

Паводле паведамлення, быў інсцэніраваны знешні напад на блокпост, а таксама адкрытая страляніна. У выніку расстрэлу некалькіх аўтамабіляў загінуў чалавек. «Устаноўлена, што мінулай ноччу ў Славянску не было ніякіх арганізацый, акрамя саміх дыверсантаў і прадстаўнікоў крыміналітэту, якіх падтрымліваюць і ўзбройваюць афіцэры ГРУ ВС РФ. Гэта пацвярджаюць аператыўна-следчыя дзеянні, якія праваахоўнікі ажыццяўляюць на месцы здарэння», - падкрэсліваюць у СБУ.

Ілжывая інфармацыя, якая падаецца ў некаторых расейскіх СМІ, адназначна абвяргаецца следчымі, якія расследуюць гэтае злачынства.

Апошнія навіны