BE RU EN

Украінскі сцяг давёў да шаленства марыянетку Пуціна ў Крыме

  • 20.04.2014, 17:26

Сяргей Аксёнаў назваў узняцце ўкраінскага сцяга над будынкам Меджліса ў Сімферопалі правакацыяй.

Пра гэта самаабвешчаны «прэм'ер» паўвыспы напісаў у сваім акаўнце ў «Твітэры».

«Междліс павесіць над сваім будынкам украінскі сцяг. Усё больш пераконваюся, што яны - правакатары. 97% за Расею! Не падабаецца – з’язжайце!», - заявіў Аксёнаў.

Таксама Сяргей Аксёнаў прыгразіў забаронай Меджлісу крымска-татарскага народа.

«Калі Меджліс і далей будзе правакаваць, то прыйдзецца прызнаць гэтую групу экстрэмісцкай. Яны правакуюць міжнацыянальную варожасць».

Нагадаем, на будынку Меджліса перад прыездам былога кіраўніка арганізацыі Мустафы Джамілёва з'явіўся ўкраінскі сцяг.

Апошнія навіны