BE RU EN

Самалёты ВПС Расеі тыдзень чыняць аблёты Японіі

  • 20.04.2014, 14:38

Такое не назіралася нават сярод халоднай вайны.

Міністр абароны Японіі Іцуноры Анадэра выказаў заклапочанасць у сувязі з тым, што самалёты расейскіх ВПС сем дзён запар учыняюць палёты ў беспасярэдняй блізкасці ад японскай мяжы, перадае BBC.

Са слоў міністра, такое не назіралася нават сярод халоднай вайны, і намеры расейскай стараны застаюцца загадкай.

Аглядальнікі заўважаюць, што апошнімі гадамі стасункі паміж Масквой і Токіё былі вельмі сяброўскія, нягледзячы на ранейшыя супярэчнасці з нагоды чатырох незаселеных выспаў Курыльскай грады, вяртання якіх дамагаецца Японія.

Апошнія навіны