BE RU EN

АБСЕ: Баявікі адмаўляюцца прызнаваць Жэнеўскую дамову

  • 20.04.2014, 13:25

Місія АБСЕ ў нядзелю пачне перамовы ў Данецку з сепаратыстамі аб здачы зброі.

Пра гэта піша Украінская праўда са спасылкай на Reuters.

Хоць прадстаўнікі місіі прызнаюць, што надзеі на "хуткае заканчэнне крызісу абмежаваныя".

"Баявікі, якія займаюць грамадскія будынкі ў Данецку і іншых гарадах Усходу Украіны, адмаўляюцца прызнаць Жэнеўскае пагадненне, паводле якога Расея, Украіна, ЗША і ЕЗ дамовіліся, што АБСЕ павінна назіраць за раззбраеннем баевікоў і эвакуацыяй акупаваных аб'ектаў і вуліцы", - гаворыцца ў артыкуле.

Паводле паведамлення, перамоўную місію ўзначаліць брытанскі дыпламат, намеснік кіраўніка ўкраінскай місіі АБСЕ Марк Этэрынгтон.

Пакуль што ў арганізацыі кажуць, што для вызвалення захопленых будынкаў няма "палітычнай волі", і таму задача перамоў - правесці тлумачальную працу. Але з кім менавіта - пакуль не ўдакладняецца.

Заходнія дзяржавы разлічваюць на ўмяшанне Масквы, якая можа пераканаць баевікоў здацца, і пагражаюць РФ яшчэ больш значнымі эканамічнымі санкцыямі.

Апошнія навіны