BE RU EN

Мішэль Абама здымецца ў серыяле

  • 20.04.2014, 10:00

Жонка прэзідэнта ЗША Мішэль Абама з'явіцца ў якасці запрошанай зоркі ў музычна-драматычным серыяле «Нэшвіл».

Серыял выйдзе на амерыканскім тэлеканале ABC, паведамляе Газета.Ru.

Эпізод з удзелам першай лэдзі будзе паказаны ў эфіры тэлеканала 7 траўня. Паводле задумы сцэнарыстаў, Мішэль Абама будзе граць сама сябе.

Раней Мішэль Абама знялася таксама ў ролі самой сябе ў эпізодзе тэлесерыяла «Паркі і зоны адпачынку», серыяла аб добраўпарадкаванні і азеляненні выдуманага горада Паўні ў Індыяне.

Апошнія навіны