BE RU EN

Браніслаў Камароўскі: Польшча падтрымае сяброўства Грузіі ў ЕЗ і NATO

  • 2.04.2014, 20:49

Варшава падтрымлівае праеўрапейскія імкненні Тбілісі.

Пра гэта падчас супольнай прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Грузіі Георгіем Маргвелашвілі заявіў прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі, паведамляе Укрінформ.

"Польшча паслядоўна падтрымлівае імкненне Грузіі стаць сябрам ЕЗ і NATO", - заявіў ён. Са слоў прэзідэнта Польшчы, гэтыя пытанні набылі асаблівую вагу, улічваючы расейска-ўкраінскі канфлікт. Са свайго боку, Маргвелашвілі падкрэсліў, што Тбілісі далей трымае курс на сяброўства ў Ез і NATO. Ён выказаў спадзяванне, што неўзабаве будзе падпісанае Пагадненне аб асацыяцыі Грузіі з ЕЗ.

Нагадаем, ЕЗ пацвердзіў імкненне ўмацоўваць палітычную асацыяцыю і эканамічную інтэграцыю з Грузіяй і Малдовай. Пагаднення аб асацыяцыі з гэтымі краінамі, якія ўключаюць у сябе пункты аб стварэнні зоны вольнага гандлю, будзе падпісанае не пазней за чэрвень 2014 года. Пра гэта гаворыцца ў заяве аб выніках першага дня саміту ЕЗ у Брусэлі ў сакавіку гэтага года.

Апошнія навіны