BE RU EN

Аляксей Кучук перайшоў у «Атыраў»

  • 2.04.2014, 19:30

Беларускі нападнік у статусе вольнага агента падпісаў кантракт з «Атыраў».

Месяц таму Аляксей Кучук скасаваў кантракт з партугальскім «Бейра-Мар» (Д2) з узаемнай згоды старон, нагадвае «Прессбол».

Казахстанскі клуб, нагадаем, трэніруюць беларускія спецыялісты Анатоль Юрэвіч і Уладзімір Бяляўскі. У «Атыраў» Аляксей Кучук далучыцца да чатырох суайчыннікаў - Міхаіла Афанасьева, Дзмітрыя Пархачэва, Паўла Пласконнага і Філіпа Рудзіка. Беларускі форвард будзе выступаць пад 86 нумарам.

Апошнія навіны