BE RU EN

Больш тысячы байцоў «Беркута» ўцяклі са зброяй

  • 2.04.2014, 17:35

Пасля рэвалюцыі больш тысячы байцоў спецпадраздзялення МУС «Беркут» зніклі ў невядомым кірунку са зброяй.

Пра гэта былы кіраўнік МУС Украіны Юрый Луцэнка сказаў на пасяджэнні круглага стала, які праходзіў у рамках праекта «Усход+Захад», паведамляе УНІАН.

«Вы ведаеце, што з пяці тысяч «Беркута» больш тысячы сышлі са зброяй у невядомае месца», - сказаў Луцэнка. Ён лічыць правільным рашэнне міністра ўнутраных спраў Арсэна Авакава ліквідаваць спецпадраздзяленне. Таксама, на думку Луцэнкі, неабходна расфармаваць і прыцягнуць да адказнасці байцоў спецпадраздзялення ўнутраных войскаў МУС «Амега», якія стралялі ў людзей на Майдане.

Паводле яго слоў, на базе гэтых двух падраздзяленняў павінна быць створана сілавое спецпадраздзяленне, якое будуць задзейнічаць для процідзеяння антыдзяржаўным акцыям.

Апошнія навіны