BE RU EN

Ашчадбанк спыніў выдачу расейцам валютных крэдытаў

  • 2.04.2014, 17:03

Ашчадбанк Расеі часова спыніў прыём заявак на выдачу расейцам рознічных крэдытаў у замежнай валюце.

Рашэнне патлумачылі «неабходнасцю аптымізацыі структуры крэдытнага партфеля і захавання яго стабільнасці пры любых ваганнях курсу, а таксама нізкай запатрабаванасцю валютных крэдытаў», перадае РБК.

«Банк папярэдне прааналізаваў патрэбы сваіх кліентаў і выявіў, што бягучы попыт на крэдыты ў валюце можа быць цалкам задаволены прапановамі са стаўкамі ў рублях з захаваннем усіх пераваг прадуктаў Ашчадбанка, уключаючы прапановы па акцыях», - растлумачылі ў Ашчадбанку.

У банку, у прыватнасці, адзначылі, што мінімальная стаўка па валютных іпатэчных крэдытах складала 10% гадавых, што нязначна адрозніваецца ад мінімальнай стаўкі па акцыі для маладых сем'яў - 10,5% гадавых у рублях.

Апошнія навіны