BE RU EN

Расея купляе «Інтэграл»

  • 2.04.2014, 13:34

У бліжэйшы час плануецца вырабіць незалежную ацэнку рынкавага кошту акцый ААТ «Інтэграл» холдынгам «Расэлектроніка».

Менавіта ён зацікаўлены ў атрыманні кантрольнага пакета акцый беларускага прадпрыемства. Узамен расейскі бок інвестуе ў развіццё сумеснай вытворчасці мікраэлектронікі. Для ацэнкі кошту акцый і комплексу неабходных ацэнак перад правядзеннем здзелкі прыцягнутая незалежная брытанская аўдытарска-кансалтынгавая кампанія Ernst&Young, піша onliner.by.

«Дадзены праект «Расэлектроніка» ажыццяўляе ў рамках расейска-беларускай прамысловай інтэграцыі. Праект узгоднены на міжурадавым узроўні. «Інтэграл» з'яўляецца адным з найбуйнейшых распрацоўшчыкаў, вытворцаў і экспарцёраў мікраэлектронных кампанентаў, і на дадзены момант амаль 80% яго прадукцыі пастаўляецца ў Расею», - распавёў генеральны дырэктар холдынгу Андрэй Звераў.

Паводле раней падпісанага мемарандума аб узаемаразуменні прадугледжваецца узаемавыгаднае аб'яднанне навукова-тэхнічнага і вытворчага патэнцыялу і сумесная рэалізацыя інвестыцыйных праектаў, якія ажыццяўляюцца расейскім холдынгам ў рамках мерапрыемстваў дзяржаўных праграм.

Апошнія навіны