BE RU EN

Алену Каваленка будуць судзіць за байкот «выбараў»

  • 2.04.2014, 12:04

Суд над жонкай былога палітвязня Сяргея Каваленкі адбудзецца 15 красавіка.

Пра гэта яна паведаміла сайту charter97.org.

«Учора мяне выклікаў участковы за пікет «Байкот выбарчаму фарсу» і склаў пратакол па артыкуле 23.34 КоАП, а потым уручыў позву ў Першамайскі суд Віцебска на 15 красавіка. Асуджаны на 7 сутак арышту за гэты пікет Ян Дзяржаўцаў учора выйшаў на свабоду», - адзначыла яна.

Нагадаем, актывісты КХП БНФ 22 сакавіка арганізавалі пікет каля выбарчага ўчастка ў Віцебску. У ім узялі ўдзел Ян Дзяржаўцаў і Алена Каваленка. Яны разгарнулі плакат з надпісам «Байкот выбарчаму фарсу» і публічна парвалі запрашэнні на «выбары».

Апошнія навіны