BE RU EN

Пуцін падпісаў закон аб спыненні пагадненняў па Чарнаморскім флоце

  • 2.04.2014, 11:28

Прэзідэнт РФ падпісаў закон аб дэнансацыі пагадненняў па Чарнаморскім флоце з Украінай.

Закон быў прыняты Дзярждумай 31 сакавіка 2014 года і ўхвалены Саветам Федэрацыі 1 красавіка.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін падпісаў Федэральны закон Аб спыненні дзеяння пагадненняў, якія тычацца знаходжання Чарнаморскага флоту Расейскай Федэрацыі на тэрыторыі Украіны, піша korrespondent.net.

Згодна з дакументам, спыняюць сваё дзеянне пагадненні паміж Расейскай Федэрацыяй і Украінай аб параметрах падзелу Чарнаморскага флоту, а таксама пагадненні паміж Расеяй і Украінай аб статусе і ўмовах знаходжання Чарнаморскага флоту на тэрыторыі Украіны, таксама скасаваныя пагадненні паміж урадамі РФ і Украіны аб узаемаразліках, звязаных з падзелам Чарнаморскага флоту і знаходжаннем ЧФ на тэрыторыі Украіны, падпісаныя 28 траўня 1997 года ў Кіеве.

Акрамя таго, Уладзімір Пуцін ухваліў скасаванне пагаднення паміж Расейскай Федэрацыяй і Украінай па пытаннях знаходжання Чарнаморскага флоту Расейскай Федэрацыі на тэрыторыі Украіны, падпісаў 21 красавіка 2010 года ў Харкаве.

31 сакавіка Дзярждума ў аднабаковым парадку дэнансавала "харкаўскія пагадненні".

Разам з тым, 1 красавіка, намеснік кіраўніка МЗС Расеі Рыгор Карасін падкрэсліў, што гаворка ідзе не пра дэнансацыю пагадненняў, а пра спыненне іх дзеяння.

Апошнія навіны