BE RU EN

Міліцыянтам раздалі планшэты

  • 2.04.2014, 10:13

Беларуская міліцыя атрымала новыя спецсродкі.

У патрульных аўтамабілях ужо ўсталяваныя стацыянарныя відэарэгістратары, бартавыя кампутары (планшэты) і GPS-датчыкі, а неўзабаве ў супрацоўнікаў палка ППСМ ГУУС Менгарвыканкама з'явяцца і пераносныя відэарэгістратары .

Маючы планшэты, міліцыянты не адцягваюць супрацоўнікаў аператыўна-дзяжурных службаў РУУС. Цяпер без іх дапамогі яны могуць атрымліваць інфармацыю аб грамадзянах, а дзякуючы GPS-датчыкам дзяжурныя аператыўна-дзяжурнай службы раённых упраўленняў і палка па электронных картах могуць адсочваць месцазнаходжанне транспартных сродкаў.

Як расказаў карэспандэнту агенцтва «Менск-Навіны» камандзір палка ППСМ ГУУС Менгарвыканкама Сяргей Грышан, пераносныя відэарэгістратары будуць мацавацца на форму.

Акрамя таго, патрульныя і далей працягнуць забяспечваць «парадак» у цывільнай вопратцы.

Апошнія навіны