BE RU EN

Затрыманы падазраваны ў забойстве журналіста на Майдане

  • 2.04.2014, 10:01

Праваахоўнікі затрымалі першага падазраванага ў забойстве журналіста ўкраінскай газеты «Вести» Вячаслава Верамія.

Пра гэта паведаміў адвакат сям'і Іван Бязносенка.

«Следча-аператыўная група разам з байцамі «Сокала» затрымала аднаго з актыўных удзельнікаў збройнага начнога нападу 18 лютага на скрыжаванні вуліц Уладзімірскай і Вялікай Жытомірскай на аўтамабіль Skoda, у якім знаходзіліся журналіст «Вестей» Вячаслаў Верамій і супрацоўнік выдання Аляксей Л. Падчас нападу было здзейснена наўмыснае забойства журналіста. Зараз затрыманаму інкрымінуюць наўмыснае забойства, здзейсненае з хуліганскіх матываў па папярэдняй змове, а таксама замах на забойства супрацоўніка газеты і таксіста», - сказаў Бязносенка.

Нагадаем, 19 лютага ў кіеўскай бальніцы хуткай дапамогі памёр карэспандэнт аддзела «Киев» газеты «Вести» Вячаслаў Верамій. Супрацоўнікі вярталіся з працы на таксі. Калі аўтамабіль спыніўся на светлафоры, з падваротні выбеглі мужчыны, пачалі разгойдваць і закідваць машыну святло-шумавымі гранатамі.

Апошнія навіны