BE RU EN

Лукашэнка павіншаваў Пуціна

  • 2.04.2014, 10:00

Беларускі дыктатар павіншаваў прэзідэнта Расеі з «днём яднання».

Пра гэта паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.

«Гэта свята ўвасабляе шматвяковую дружбу беларусаў і расейцаў, духоўнае сваяцтва, агульны гістарычны выбар шляху развіцця. Саюзныя адносіны з'яўляюцца асновай для нарошчвання ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ва ўсіх сферах, рэалізацыі жыццёва важных сумесных праектаў, забеспячэння росквіту дзвюх дзяржаў», - гаворыцца ў віншаванні.

Лукашэнка выказаў перакананасць, што даверны і канструктыўны дыялог паміж Беларуссю і Расеяй па ўсіх актуальных пытаннях парадку дня будзе спрыяць паскарэнню інтэграцыйных працэсаў у рамках «саюзнай дзяржавы» і Еўразійскага эканамічнай саюза.

Кіраўнік таксама накіраваў віншаванні шэрагу расейскіх чыноўнікаў.

Апошнія навіны