BE RU EN

Расея адмовілася ад перамоваў з Украінай

  • 2.04.2014, 7:51

Перамовы на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў адмененыя расейскім бокам.

Пра гэта сказаў в.а. міністра замежных спраў Украіны Андрэй Дзешчыца, перадае УНН.

Іх правядзенне было запланавана на 4 красавіка. Па словах міністра, напярэдадні Украіна атрымала паведамленне аб тым, што Карасін не зможа прыехаць на гэтую сустрэчу ў Менску.

Як сказаў Дзешчыца, цяпер Украіна будзе шукаць іншыя варыянты, і паведаміў, што не ведае калі будзе наступная сустрэча з кіраўніком МЗС РФ Сяргеем Лаўровым, паколькі такіх дамоўленасцяў не было.

Нагадаем, сустрэча міністраў замежных спраў Украіны і Расеі прайшла 24 сакавіка падчас саміту па ядзернай бяспецы ў Гаазе.

Апошнія навіны