У Луганску затрымалі трох ваяўнікоў з зброяй
- 19.04.2014, 21:31
Міністр унутраных спраў Арсен Авакаў апублікаваў апошнюю інфармацыю з Луганска.
Пра гэта ён напісаў у Фэйсбуку:
"У Луганску затрыманая група з трох чалавек з аўтаматамі, выкрадзенымі ў будынку СБУ Луганскай вобласці. Пісьменна высачылі, атачылі і затрымалі, як толькі зламыснікі выехалі за горад, на бязлюдную дарогу. Абышлося без стрэлаў. Мінус тры адзінкі дэстабілізацыі.
Мне даслалі відэа, дзе ў Луганску патрульны самаход быў з каларадскай стужачкай. Праверыў. Дакладвае начальнік абласной міліцыі: "Правялі праверку ўсіх службовых самаходаў. Усім, хто жадае мець акрамя дзяржаўных сімвалаў на форме і самаходах - яшчэ нейкія сімвалы - прапанавалі звольніцца з міліцыі і абчапляцца стужачкамі без абмежаванняў. Такіх у выніку не знайшлося".
Ёсць праблемы… вялікая праца з кадрамі наперадзе... З іншага боку ёсць п.1 - будзем адбудоўвацца на пазітыве", - напісаў Авакаў.
Фота: amurpress.ru