BE RU EN

Пратэрмінаваная запазычанасць па крэдытах за 2 месяцы вырасла на 14,4%

  • 18.04.2014, 21:11

У Беларусі пратэрмінаваная запазычанасць па крэдытах і пазыках на 1 сакавіка 2014 дасягнула 3,961 трлн рублёў.

Такая інфармацыя, у якой не ўлічаны звесткі ад мікраарганізацый і малых арганізацый без ведамаснай падпарадкаванасці, прыводзіць Нацыянальны статыстычны камітэт, піша АФН.

З пачатку года пратэрмінаваная запазычанасць па крэдытах і пазыках павялічылася на 14,4%, у тым ліку на 10% за люты. У параўнанні з 1 сакавіка 2013 паказчык вырас у 2,6 разы.

Апошнія навіны