BE RU EN

Жыхары Луганску: Сіла - у адзінстве

  • 18.04.2014, 20:52

У Луганску адбыўся мітынг за адзінства Украіны.

Пра гэта паведамляюць жыхары горада ў супольнасці Еўрамайдан SOS ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

На мітынг у падтрымку адзінства Украіны, які праходзіў ля помніка Шаўчэнкі ў Луганску, прыйшло некалькі сотняў чалавек. Яны трымалі нацыянальную сімволіку, а таксама плакаты з заклікам захоўваць адзінства краіны.

Нагадаем, учора мітынг за адзіную Украіну прайшоў у суседнім Данецку. У ім узялі ўдзел блізу 5 тысяч чалавек.

Апошнія навіны