BE RU EN

Марыянетка Крамля Аксёнаў прызнаў, што хавае ў Крыме тэрарыстаў

  • 18.04.2014, 20:30

Прарасейскім экстрэмістам у Крыме абяцаюць поўную падтрымку.

Сепаратысты з Усходу, якіх шукае ўкраінская ўлада, хаваюцца ў Крыме. І адбываецца гэта пры падтрымцы тамтэйшай самаабвешчанай улады, паведамляе ТСН.

Гэта прызнаў сёння самаабвешчаны крымскі «прэм'ер» Сяргей Аксёнаў.

Адказваючы на пытанне журналістаў, ці едуць на паўвыспу ўцекачы з паўднёва-ўсходніх абласцей Украіны, Аксёнаў заявіў, што такіх няшмат. Затое прытулак у Крыме, з ягоных слоў, знайшлі тыя, каго шукаюць за палітычную дзейнасць.

«Патоку там глабальнага бежанцаў няма з паўднёва-ўсходніх абласцей. Частка тых, што вышукваюцца ўладамі Украіны за палітычную дзейнасць, знаходзяцца на тэрыторыі аўтаноміі. Тут ім забяспечана поўная падтрымка», - растлумачыў Аксёнаў.

Апошнія навіны