BE RU EN

Пшонка збег на выкрадзеным аўтамабілі

  • 18.04.2014, 19:10

Службовы аўтамабіль былога генеральнага пракурора Украіны лічыцца сярод выкрадзеных.

Генпракуратура падазрае Віктара Пшонку ў выкраданні службовага аўтамабіля падчас уцёкаў з Украіны, паведаміла ў пятніцу, 18 красавіка, інфармагенцтва Інтэрфакс-Украіна.

«Цікавая дэталь аб грамадзяніне П. збягаючы за мяжу, ён прыхапіў службовы аўтамабіль, які лічыцца сярод выкрадзеных. Следства мае намер унесці інфармацыю ў Адзіны рэестр дасудовых расследаванняў аб крадзяжы аўтамабіля грамадзянінам П», - сказаў першы намеснік генеральнага пракурора Украіны Мікалай Галомша ў інтэрв'ю выданню «Закон і бізнэс», якое размешчана на сайце Генпракуратуры ў пятніцу.

У Генеральнай пракуратуры Украіны агенцтву ўдакладнілі, што гаворка ідзе пра Віктара Пшонку.

У сваю чаргу, раней СБУ канфіскавала ў Пшонкі два Аўдзі А8 і Мэрсэдэс S550.

Апошнія навіны