BE RU EN

Супраць Януковіча завялі справу за непрызнанне Галадамору генацыдам

  • 18.04.2014, 18:04

Генпракуратура расследуе яшчэ адну крымінальную вытворчасць у дачыненні да экс-прэзідэнта Украіны.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Генпракуратура ўнесла ў Адзіны рэестр звесткі аб злоўжыванні Віктарам Януковічам і іншымі былымі чыноўнікамі паводле прыкмет злачынства, прадугледжаных ч. 2 арт. 364 (злоўжыванне ўладай або службовым становішчам) Крымінальнага кодэкса Украіны.

Крымінальная вытворчасць зарэгістравана ў выніку звароту двух грамадзян Украіны.

«У зваротах яны паказваюць, што названымі асобамі на працягу 2010-2013 гадоў здзейсненыя шматлікія злоўжываньні ўладай, у прыватнасці, непрызнанне Галадамору 1932-1933 гадоў ва Украіне генацыдам, пераслед лідараў палітычнай апазіцыі, журналістаў з боку органаў пракуратуры, унутраных спраў, падраздзяленняў Службы бяспекі Украіны і судоў, а таксама спрыянне карупцыйным дзеянням былых кіраўнікоў вышэйшых органаў улады і праваахоўных органаў», - гаворыцца ў паведамленні ГПУ.

Нагадаем, Генеральная пракуратура рыхтуецца да затрымання Януковіча ў выпадку яго прыбыцця ва Украіну. Некаторыя расейскія СМІ пісалі, што ён можа вярнуцца на Вялікдзень 20 красавіка.

Фота: Reuters

Апошнія навіны