BE RU EN

Ладуцька абляцеў Менск на верталёце

  • 18.04.2014, 17:50

Паветраная экскурсія доўжылася гадзіну.

Сёння старшыня Менгарвыканкама Мікалай Ладуцька агледзеў тэрыторыю сталіцы з вышыні птушынага палёту, паведамляе minsknews.by. На борце верталёта МНС кампанію мэру склалі начальнік Менскага гарадскога ўпраўлення МНС Зміцер Бягун, першы намеснік старшыні Менгарвыканкама Уладзімір Кухараў, кіраўнікі раённых менскіх адміністрацый, а таксама галоўны санітарны лекар і галоўны архітэктар Менска.

Пасля гадзіннага агляду з паветра тэрыторыі старшыня Менгарвыканкама правёў аператыўную нараду з прысутнымі службовымі асобамі і даў указанні па далейшым добраўпарадкаванні і развіцці беларускай сталіцы.

Апошнія навіны