BE RU EN

The Toobes выступіць на фестывалі Kubana

  • 18.04.2014, 17:37

Гурт The Toobes стане ўдзельнікам аднаго з найбуйнейшых расейскіх фестываляў Kubana.

Фестываль пройдзе 14-19 жніўня ў пасёлку Весялоўка на беразе Чорнага мора ў Краснадарскім краі.

Арганізатары фестывалю абвясцілі пра ўдзел The Toobes, Noize MC і «Кирпичи» сёння. Трыо стала другім беларускім гуртом у лайн-апе фестывалю. Раней было абвешчана пра выступленне на Kubana гурта #####, піша ultra-music.com.

Сярод хэдлайнераў Kubana 2014 значацца амерыканцы A Day to Remember, Matisyahu, Authority Zero, брытанскія гурты Bring Me the Horizon, Madness, Babyshambles, расейскія каманды «Северный Флот», «Мумий Тролль», «Ногу свело!», шведы The Hives, украінскі гурт «Воплi Вiдоплясова». Спіс удзельнікаў увесь час папаўняецца.

Фестываль Kubana праводзіцца з 2009 года. У мінулым годзе яго наведалі больш за 200 тысяч чалавек, а ўдзельнікамі сталі больш за 70 гуртоў і музыкаў, сярод якіх System of a Down, Enter Shikari, Ska-P, Flogging Molly, «Ляпіс Трубяцкі» і многія іншыя.

Апошнія навіны