BE RU EN

Расейцы не хочуць адпачываць у «рускім» Крыме

  • 18.04.2014, 15:39

Турфірмы РФ адзначаюць рэзкае зніжэнне попыту на адпачынак на анэксаваным паўвостраве.

Нядаўна сайт charter97.org даведаўся ў беларускіх тураператараў, ці карыстаюцца попытам пуцёўкі на крымскія курорты напярэдадні сезону адпачынкаў. На гэты раз тыя ж пытанні былі зададзеныя расейскім турыстычным кампаніям.

«Крымам мы пакуль не займаемся, таму што няма попыту», - сказалі карэспандэнту charter97.org у маскоўскай турфірме MICЕ.

У сталічнага аператара Pegas Touristik аналагічная сітуацыя.

«У нас пакуль няма попыту на Крым. Як толькі з'явіцца, будзем займацца», - канстатавалі там.

Пецябруржцы таксама не хочуць адпачываць на акупаваным паўвостраве.

«У параўнанні з іншымі напрамкамі попыт на крымскія курорты значна менш», - адзначылі ў санкт-пецярбургскай турфірме «Мора сонца».

Апошнія навіны