Буйны пажар у цэнтры Вільні
- 18.04.2014, 15:24
У пятніцу ў абед пажарныя-выратавальнікі, лекары і паліцыя атрымалі паведамленне пра пажар у цэнтры Вільні.
Чорны дым ішоў ад новага недабудаванага шматкватэрнага дома.
У 12.19 па мясцовым часе выратавальнікам паведамілі, што сур'ёзны пажар пачаўся ў шматкватэрным доме на вуліцы Алімпечу, 1. Адкрытым полымем гарэў дах пяціпавярховага дома, піша ru.delfi.lt.
Убачыўшы клубы чорнага дыму, на месца здарэння імгненна прыбыў экіпаж паліцыі - на гэтай вуліцы даволі інтэнсіўны рух, таму кіроўцы, якія заглядзеліся на рух, могуць стварыць аварыйную сітуацыю. Пажарныя прыехалі на месца і ўзяліся за працу.
На шчасце, людзей эвакуяваць не прыйшлося - будынак не дабудаваны, таму людзей у ім не было.