BE RU EN

ДАІ ўзмоцніць работу ў выходныя дні

  • 18.04.2014, 15:16

У пятніцу і выходныя дні Дзяржаўтаінспекцыя будзе працаваць ва ўзмоцненым рэжыме па ўсёй Беларусі.

Пра гэта паведамілі БелаПАН ва ўпраўленні ДАІ МУС.

Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі будуць забяспечваць бяспеку дарожнага руху ў месцах масавага знаходжання грамадзян падчас правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню Вялікадня.

У сталіцы абмяжоўваць дарожны рух і перакрываць вуліцы не плануецца, ля галоўных каталіцкіх і праваслаўных храмаў будуць выдзелены дадатковыя парковачныя месцы.

У мэтах забеспячэння бяспекі дарожнага руху супрацоўнікі ДПС нададуць асаблівую ўвагу кантролю за выкананнем хуткасных рэжымаў і фізічным станам кіроўцаў.

Апошнія навіны