BE RU EN

Тэлевышку ў Краматорску зноў захапілі сепаратысты

  • 18.04.2014, 13:48

Радыкалы адключаюць украінскія каналы і ўключаюць на гэтых частотах расейскія.

Радыётэлевізійную перадавальную станцыю ў Краматорску Данецкай вобласці зноў захапілі ўзброеныя людзі. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе канцэрну радыёвяшчання, радыёсувязі і тэлебачання, у падпарадкаванні якога знаходзіцца РТПС.

"Супрацоўнікі радыётэлевізійнай перадавальнай станцыі Краматорска чакалі прыбыцця падраздзяленняў МУС і Мінабароны, якія павінны былі забяспечыць ахову і абарону аб'екта, але гэтага не адбылося. Ніхто не прыехаў", - паведамілі ў канцэрне.

Акрамя таго, у прэс-службе паведамілі, што асобы, якія захапілі аб'ект канцэрна, не ўсталёўваюць спадарожнікавае абсталяванне для распаўсюджвання расейскіх каналаў, як гэта было напярэдадні.

На гэты раз радыкалы атрымалі доступ да перадатчыка і ажыццяўляюць адключэнне ўкраінскіх тэлеканалаў і ўключэнне на гэтых жа частотах расейскіх.

Як паведамлялася раней, сёння раніцай у Славянску і Краматорску адключылі радыё і ТБ.

Апошнія навіны