BE RU EN

Беларускіх рабочых палохаюць «смяротным вірусам» ва Украіне

  • 18.04.2014, 13:44

Рабочым Аршанскіх цепласетак адміністрацыя не раіць ехаць ва Украіну.

На днях кіраўніцтва арганізацыі сабрала ўсіх работнікаў дзяржаўнай арганізацыі і расказала нібыта падрабязнасці падзей, якія адбыліся ва Украіне. Пра гэта не без іроніі распавядаюць рабочыя Аршанскіх цепласетак, піша ПЦ «Вясна».

У прыватнасці, людзям паведамілі, што актывістам Майдана за ўдзел у мітынгах плацілі па тры тысячы даляраў ЗША. Акрамя таго, кіраўніцтва арганізацыі адзначыла, што ўдзельнікі Майдана атрымалі невядомае захворванне і цяпер ад яго пачынаюць паміраць. Па іх словах, верагодна, што нехта нешта мог падмяшаць у ежу актывістаў Майдана і цяпер усе яны з'яўляюцца носьбітамі невядомага захворвання.

У канцы размовы кіраўніцтва перасцерагла рабочых ад візітаў на Украіну.

На фота: Кадр з серыяла «Хадзячыя мерцвякі»

Апошнія навіны