BE RU EN

Баевікі разагналі мітынг за адзінства Украіны ў Славянску

  • 18.04.2014, 13:35

Славянск застаецца самай гарачай кропкай на ўсходзе.

Пра гэта заявіў дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Станіслаў Рэчынскі.

Мірны мітынг прыхільнікаў адзінства краіны ў Славянску Данецкай вобласці разагналі ўзброеныя людзі. Пра гэта чыноўнік паведаміў на брыфінгу ў Антытэрарыстычным цэнтры, перадае ЛигаНовости.

«Сёння раніцай жыхары горада выйшлі на мірны мітынг - патрабавалі вызваліць Славянск ад узброеных людзей і сепаратыстаў... літаральна паўгадзіны таму мітынг быў разагнаны ўзброенымі людзьмі невядомага паходжання», - сказаў ён.

Ён адзначыў, што ўчора ў Данецку і Луганску мітынгі за адзінства Украіны атрымалася правесці мірна, нягледзячы «на суседства аналагічных мітынгаў сепаратыстаў».

Апошнія навіны