BE RU EN

З Прыднястроўя ў Адэсу везлі выбухоўку і гранаты

  • 18.04.2014, 13:13

Памежнікі знайшлі выбуховыя прылады ў аўтобусе,

У банках з фарбай знаходзіліся выбуховыя прылады: трацілавая шашка вагой 200 г, тры гранаты Ф-1 і два запала да іх. Пра гэта паведаміла прэс-служба Міндаходаў і збораў Украіны.

«Работнікі падраздзялення барацьбы з кантрабандай і парушэннямі мытных правілаў Міндаходаў сумесна з калегамі з Паўднёвай мытні і памежнай службы выявілі арсенал выбухоўкі ў звычайным пасажырскім аўтобусе», - гаворыцца ў паведамленні.

Падазрэнне ў праваахоўнікаў выклікала сумка, у якой знаходзілася спецвопратка, будаўнічы інструмент і банкі з фарбай. У гэтых банках знаходзіліся выбуховыя прылады: трацілавая шашка вагой 200 г, тры гранаты Ф-1 і два запала да іх.

Па словах кіроўцы аўтобуса, сумку яму перадаў невядомы мужчына ў Ціраспалі - сталіцы непрызнанага Прыднястроўя, а забраць яе павінны былі ў Адэскай вобласці. Пра змесціва сумкі, сцвярджае кіроўца, ён нічога не ведаў.

На месца тэрмінова прыбыла следча-аператыўная група ў складзе супрацоўнікаў СБУ і экспертаў узрыватэхнічнага падраздзялення МУС. Пасажыраў аўтобуса эвакуявалі, аўтобус вывелі на асобную паласу.

Апошнія навіны