BE RU EN

«Правы сектар» абвергнуў гібель актывіста пад Славянскам

  • 18.04.2014, 13:05

«Правы сектар» абвергнуў інфармацыю пра гібель сябра арганізацыі пад Славянскам у выніку выбуху гранаты.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе арганізацыі.

«Прыводзім да ведама, інфармацыя пра гібель байца «Правага сектара», які, па дадзеных некаторых СМІ, падарваўся на гранаце, была неправераная і не знайшла пацверджання», - гаворыцца ў паведамленні.

Раней, 17 красавіка, шэраг СМІ паведамілі пра тое, што пад Славянскам у выніку выбуху гранаты загінуў сябар «Правага Сектара», які быў мабілізаваны на Усход Украіны.

Апошнія навіны